16 лютага будзе ўручана прэмія “Люблю Беларусь”

Малады Фронт запрашае ўсіх на ўрачыстую цэрэмонію ўручэньня штогадовай прэміі “Люблю Беларусь”. Нагадваем, у гэтым годзе вы можаце дапамагчы вызначыць пераможцаў!



Кожны можа прыняць удзел у галасаванні і вырашыць, хто атрымае запаветныя статуэткі ў 8 намінацыях: "Беларусізацыя", "Pro-Belarus", "Журналістыка", "Культура", "Палітыка", "Грамадзкая чыннасць", "Змагар году", "Спорт".

Адзначым, што ўсіх намінантаў  запрасілі прыняць удзел у цырымоніі.

Галасаванне адбываецца на сайце прэміі: http://lovebelarus.by/info/peramozcy.html

А таксама ў суполцы ўкантакце: http://vk.com/mfront

Уручэньне адбудзецца 16 лютага а 18 гадзіне. Сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3)

mfront.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: