17-гадовы Аляксей Васілаке з Кобрына знайшоўся — сям'я шукала яго больш за 6 месяцаў

Увечары 22 ліпеня бацька Аляксея Васілаке, які знік у Кобрыне ў пачатку гэтага года, паведаміў на старонцы ў сацсетцы, што сын знайшоўся ў горадзе Новасібірску Расійскай Федэрацыі — вечарам 23 ліпеня бацька сустрэўся з сынам.
Хлопец з Кобрына пайшоў з хаты 8 студзеня 2021 года і быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. Увесну бацька Аляксея з'ехаў у Расійскую Федэрацыю шукаць сына, а пазней перавёз туды жонку і дваіх малодшых дзяцей. Каб даставіць Аляксея ў Маскву, Генадзь Васілаке прасіў дапамогі, бо ў яго на руках быў пашпарт сына - і людзі адгукнуліся. У другой палове дня 23 чэрвеня бацька вылецеў за сынам з Аэрапорта Дамадзедава.

У нас усё добра! Разам! 195 дзён трывожнага чакання, калі не ведаеш нічога пра лёс свайго дзіцяці і спадзяешся толькі на цуд. Цуд здарыўся. Хлопец паверыў у сябе, у нас - бацькоў, у ваш удзел і любоў да бліжняга. І сёння, мы - разам. Дзякуй усім, хто верыў у паспяховыя пошукі, хто не здаваўся разам з намі, хто падтрымліваў нас і дапамагаў ўсяляк. Паклон да зямлі ад нас, бацькоў Аляксея, — паведамляе бацька.

Генадзь Васілаке распавёў kobrincity.by ад ​​тым як знайшоўся сын і што перажыў за гэты час.

 Аляксей выйшаў на сувязь сам. За гэты перыяд прайшоў шмат выпрабаванняў. Зарабляў нядрэнна, але трапіў у аўтамабільную аварыю і лячэнне разбітага калена знесла ўсе зберажэнні. Ведаючы, што ўся сям'я ў Маскве, Аляксей ехаў туды спынам, але грошай не засталося і ён выйшаў з «падполля». Дапамаглі яму, чым змаглі - заплацілі за начлег, у гасцініцы пад Омскам, грошай перадалі на ежу і квіток да Новасібірска, і я паляцеў за ім. Дапамаглі мне самому людзі, такія ж бацькі і проста неабыякавыя людзі, якія суперажывалі за лёс нашага сына. Сям'я пакуль плануе застацца ў Расіі, — паведамляе Генадзь Василаке.

ШТО АДБЫЛОСЯ
Аляксей Васілаке знік 8 студзеня ў Кобрыне, каля 07:00 падлетак выйшаў з хаты. Хлопец павінен быў паехаць на вучобу ў Брэст у політэхнічны каледж, але ў цягнік не сеў. Пазней было ўстаноўлена, што юнак паўтары гадзіны нешта ўзмоцнена шукаў у інтэрнэце, а потым пакінуў тэлефон на вакзале і з'ехаў на таксі назад у горад.

Першыя звесткі аб зніклым сыне бацькі атрымалі 11 студзеня, Аляксея бачылі ў Віцебскай вобласці, у прыдарожнай кавярні. На наступны дзень хлопца заўважылі ў Смаленскай вобласці на Мінскай шашы, падлетак пытаўся ў кіроўцаў, хто едзе ў Маскву. 13 студзеня сведка паведаміў бацькам, што Аляксей з'ехаў у напрамку Маскоўскай вобласці на фуры з беларускімі нумарамі. З тых часоў родным пра сына нічога не было вядома.

kobrincity.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: