«1700 рублёў, СМС аб залічэнні прыйшла ноччу». Якія выплаты ў гэтым годзе да 9 Траўня атрымліваюць ветэраны

Раніцай 8 мая ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны пацвердзілі, што ўдзельнікі і інваліды вайны атрымаюць аднаразовыя выплаты да свята. Чытачы паведамляюць пра тое, што грошы іх пажылым сваякам пачалі паступаць на карту ўжо ўначы з 7 на 8 траўня.
«Мой дзядуля Уладзімір Іванавіч Паборцаў з'яўляецца ветэранам ВАВ. І сапраўды сёння раніцай прыйшлі на яго картку грошы. Сума-1700 рублёў», — паведаміў чытач.

«Мой дзед-ветэран вайны, мае другую групу інваліднасці па раненні. У 12 гадзін ночы яму прыйшла смс аб залічэнні матэрыяльнай дапамогі. Далі 1700 рублёў», — піша яшчэ адзін чытач і ўдакладняе, што ў сям'і такіх выплат не чакалі.

Інфармацыю аб тым, што грошы пачалі паступаць яшчэ ноччу, пацвярджаюць і іншыя беларусы. Праўда, некаторыя атрымалі сумы паменш: «бацьку-ветэрану на карту прыйшло 700 рублёў. Выплатай ён задаволены. У 2 гадзіны ночы прыйшла смс з інфармацыяй аб залічэнні».

Вось яшчэ адно паведамленне, дзе гаворка ідзе пра 700 рублёў «у мяне бацька-малалетні вязень, сёння паштальён прынесла грошы, сказалі, што гэта "ветэранскія" да 9 мая. Выплатам бацька, вядома, рады».

Мы стэлефанаваліся з былой вязніцай Нінай Пятроўнай Марчанка, якая таксама атрымала 700 рублёў да свята. Яна кажа, што здзіўленая разавай выплаце: раней дадатковыя грошы звычайна давалі да круглых дат-65-70-75-годдзя Перамогі. Летась, калі святкавалі юбілейную дату, да 9 Мая пенсіянерка атрымала разава 700 рублёў, а да 3 ліпеня — 650 рублёў. Сёлета грошай яна не чакала і дагэтуль сумняваецца: ці не памылка гэта?

Мы спыталі, на што Ніна Пятроўна збіраецца выдаткаваць святочныя грошы.

Ой, не ведаю, мне 76, а дзеду 80, мы абодва хворыя, шмат трацім на лекі. Можа, унукам рублёў па 50 якіх дам — у нас іх шасцёра, — адказала пенсіянерка.

Нагадаем, у гэтым годзе пытанне аднаразовай дапамогі ветэранам суправаджаўся інтрыгай. Першапачаткова ў Мінпрацы заявілі, што разавыя выплаты не прадугледжаныя. Тады ініцыятыва BYSOL запусціла тэрміновы збор на выплату для ветэранаў.

7 мая сітуацыю пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка і паабяцаў, што ўсе ўдзельнікі вайны абавязкова атрымаюць разавую дапамогу прама да Дня Перамогі. Ён заявіў, што для падтрымкі ветэранаў выдзеленыя немалыя сродкі — каля 65 мільёнаў рублёў.

Раніцай 8 траўня першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч пацвердзіў гэтую інфармацыю. Ён паведаміў, што разавыя выплаты ўдзельнікі вайны атрымаюць ва ўстаноўленым парадку і ў адпаведныя тэрміны, а менавіта — да 9 мая.

Летась у Беларусі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя беларусы атрымалі да 75-годдзя Перамогі аднаразова выплаты ў памеры ад 700 да 2500 рублёў. Выплаты былі дыферэнцыраванымі.

У 2019 годзе ветэранам ВАВ і асобным катэгорыям грамадзян, пацярпелым ад наступстваў вайны, у сувязі з святкаваннем 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў таксама аказвалі матэрыяльную дапамогу. Пенсіянеры атрымалі сумы ад 650 рублёў да 2 тысяч.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: