18-гадовы вайсковец-памежнік здзейсніў спробу суіцыду з ужываннем агнястрэльнай зброі

15 студзеня вайсковец Пінскага памежнага атраду падчас нясення службы здзейсніў спробу суіцыду з ужываннем агнястрэльнай зброі, паведамляе Памежны камітэт. Салдат дастаўлены ў больніцу.
Ураджэнец гораду Барысава 2002 года нараджэння з мая 2020 года праходзіць тэрміновую службу ў органах памежнай службы.

З лістапада 2020 года служыць на памежным пасту «Мутвіца». 15 студзеня правяраў дакументы на ўезд у памежную паласу. Па службе характарызуецца станоўча.

На месца здарэння выкліканая следча-аператыўная група. Абставіны і прычыны здарэння ўсталёўваюцца.


Белсат

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: