18 верасня на беларуска-літоўскай мяжы не будуць афармляць транспарт

У суботу 18 верасня па ўсёй беларуска-літоўскай мяжы не будуць афармляць транспарт праз працы на літоўскім баку, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

«Паводле звестак літоўскага боку, 18 верасня 2021 года з 9.00 да 22.00 будуць абнаўляцца інфармацыйныя сістэмы ў пунктах пропуску па ўсёй мяжы з Літоўскай Рэспублікай. Афармленне транспарту сумежным бокам ажыццяўляцца не будзе», — праінфармавалі ў ДПК.

Тых, хто збіраецца перасякаць беларуска-літоўскую мяжу, просяць улічваць гэтую інфармацыю.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: