2 000 $ штодзень каштуе беларускім падаткаплатнікам «БЕЛТА»

Колькі беларускім падаткаплатнікам каштуе праца "БЕЛТА"? 1 мільён 469 тысяч 2235 рублёў — больш за 715 тысяч долараў на год!



Упершыню ў праекце бюджэту на наступны год апрылюдненыя меркаваныя выдаткі “Беларускага тэлеграфнага агенцтва”.

“Дзве тысячы долараў ЗША ў дзень, уключаючы выхадныя і святочныя дні. Як думаеце, на што трацяцца такія грошы з бюджэту Беларусі, з нашага з вамі кішэні?” Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку дэпутатка Ганна Канапацкая.

Ганна Канапацкая звяртаецца да грамадскасці з пытаннямі:

“Вы згодныя з такім фінансаваннем толькі аднаго дзяржаўнага СМІ? Якое пры гэтым яшчэ і прадае інфармацыю, за якую ўжо атрымала грошы з нашых кішэняў. Ці падтрымліваеце вы ў прынцыпе бюджэтнае фінансаванне дзяржаўных СМІ, вызначанае ня вамі, спажыўцамі інфармацыі, а кімсьці там зверху? Можа гэта фінансаванне неабходна размяркоўваць на конкурснай аснове паміж усімі СМІ?”

Нагадаем, падчас суда над Марынай Золатавай па «Справе "БЕЛТА"» высветліліся цікавыя асаблівасці працы «Беларускага тэлеграфнага агенцтва». Напрыклад, у "БЕЛТА" было толькі «некалькі дзясяткаў падпісчыкаў», а паролі ім «дасылалі па факсе».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!