2 гады абмежавання волі. Прысуд падлетку за збіццё байца АМАПу

Суддзя Валер Есьман прызнаў 17-гадовага Аляксандра Харуту вінаватым у збіцці байца АМАПу і пакараў яго 2 гадамі абмежавання волі без накіравання ў месцы зняволення.


У судзе Цэнтральнага раёна Мінску абвешчаны вырак па справе справе 17-гадовага Аляксандра Харуты, збітага і зняважанага міліцыянтамі, якога яны ж абвінавацілі ў гвалце.

Пракурор папрасіла для Аляксандра Харуты 2 гады абмежавання свабоды без накіравання ў месцы пазбаўлення волі. Аляксандр абвінавачваецца паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».




18 ліпеня Аляксандр разам з такім жа непаўналетнім сябрам былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы. Паводле падлеткаў, пры затрыманні міліцыянты неправамерна прымянілі фізічную сілу, а па дарозе ў Цэнтральны РУУС Мінску пагражалі сексуальным гвалтам і памачыліся на твар затрыманаму. У сваю чаргу, следства сцвярджае, што Аляксандр «нанёс старэйшаму прапаршчыку міліцыі Шарко не менш за адзін удар кулаком у вобласць галавы», што і стала падставай для завядзення крымінальнай справы.


Пацярпелы амапавец Алег Шарко.


www.svaboda.org





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: