2 гады «хіміі» былой работніцы Дэпартамента аховы МУС — пакрыўдзіла міліцыянта

У Мазыры вынеслі прысуд былой работніцы Дэпартамента аховы МУС — яна абразіла супрацоўніка міліцыі, паведамляюць праваабаронцы.

У Мазыры 22 верасня вынеслі прысуд былой работніцы Дэпартамента аховы МУС Вользе Шукаловіч за абразу прадстаўніка ўлады — супрацоўніка міліцыі з Бабруйска (арт. 369 КК РБ).

Жанчына размясціла ў сацыяльных сетках негатыўны каментар пад фота супрацоўніка: “З-за такіх казлоў мянтоў не любяць”.

Па патрабаванні пракурора судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Пасля затрымання і допыту прадстаўнікамі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Вольгу Шукаловіч звольнілі з працы.

Падчас судовых спрэчак дзяржабвінавачванне запрасіла для Вольгі абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, а таксама задаволіць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды для пацярпелага ў памеры 1 000 рублёў. Мабільны тэлефон, як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваць у даход дзяржавы.

Суддзя Новікава цалкам падтрымала абвінавачанне — пакараць Шукаловіч двума гадамі «хатняй хіміі».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: