2 студзеня зрабілі выходным без адпрацоўкі, а 4 студзеня — рабочым

Улады канчаткова вызначыліся з графікам выходных дзён на Новы год і Каляды. 2 студзеня стане выхадным днём без адпрацоўкі. А вось 4 студзеня застанецца рабочым.
Телеграм-канал «Пул Першага» паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў 2 студзеня выходным днём без адпрацоўкі.

Разам з тым, як растлумачылі TUT.BY у прэс-службе ўрада 4 студзеня стане працоўным днём. У гэты дзень прыйдзецца адпрацоўваць за 6 студзеня. А вось 11 студзеня стане звычайным выхадным днём.

Раней графік адпачынку на навагоднія святы быў такі 25 снежня, 1 студзеня 2 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу, 4 студзеня) 6 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу, 11 студзеня) і 7 студзеня.

Улады вырашылі перагледзець гэты расклад пасля з'яўлення ў інтэрнэце петыцыі з прапановай зрабіць выходным 31 снежня. Аднак ва ўрадзе гэтая ініцыятыва падтрымкі не знайшла. У якасці альтэрнатывы быў прапанаваны варыянт з паўнавартасным выходным 2 студзеня.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: