20-гадовую фотакора «Нашай Нівы» асудзілі на 7 сутак

20-гадовая фатографка «Нашай Нівы» Шура Піліповіч-Сушчыц знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Наступныя 7 сутак яна будзе адбываць арышт за працу на Маршы памяці Рамана Бандарэнкі, паведамляе тэлеграм-канал выдання.
Тады Шуру затрымалі на Пушкінскай, калі яна толькі паспела дастаць фотаапарат, адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». Да позняй ночы яна прасядзела ў міліцыі, і ў 5:30 яе адпусцілі, забраўшы тэхніку.

Праз некалькі дзён суддзя Анастасія Ляйкоўская завочна прысудзіла фатографцы 7 сутак арышту — аказалася, павестку выпісалі не на той дзень. Праз нейкі час суддзя Мінгарсуда Святлана Чарапанава пацвердзіла прысуд.

21 снежня Шуру забралі на Акрэсціна. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: