23.34 — Мы ўсё запісваем!

Вы былі затрыманыя, аштрафаваныя або збітыя? Распавядзіце сваю гісторыю! Беларуская грамадскасць і праваабаронцы распачалі новы праект «23.34 — Мы ўсё запісваем!» Ён мае на мэце сабраць абсалютна ўсе гісторыі пацярпелых — каб ніводны незаконны прысуд беларускай Феміды не застаўся забытым!



23.34 — гэтыя лічбы летам 2020 года сталі вядомыя ва ўсёй Беларусі.

23.34 — гэта артыкул аб парушэнні арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Артыкул, паводле якога тысячы беларусаў затрымліваюць без прычыны, даюць ім суткі і штрафы, б'юць і здзекуюцца. Артыкул, якога ў новай Беларусі быць не павінна, таму што само яго існаванне парушае Канстытуцыю!

Праваабаронцы распачалі новы праект «23.34 — Мы ўсё запісваем!» Ён мае на мэце сабраць інфармацыю пра абсалютна ўсе парушэнні з боку міліцыі, звязаныя з мірнымі акцыямі, пачынаючы са старту перадвыбарнай кампаніі.

Праваабаронцы збіраюцца правесці вялікае грамадскае расследаванне ўсіх эпізодаў псіхалагічнага і фізічнага гвалту, катаванняў, неналежнага абыходжання і самога факту прыцягнення да адказнасці паводле артыкула 23.34 і іншых артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый.

Калі вас затрымалі падчас, пасля або ў сувязі з мірнымі пратэстамі і / або асудзілі па артыкулах 23.34, 23.4 або іншых да таго падобных, праваабаронцы просяць вас падзяліцца інфармацыяй пра гэтыя выпадкі.

Пасля збору і аналізу першых 1000 гісторый праваабаронцы пачнуць публікаваць аналітыку

Паводле www.23-34.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: