25 лістапада — кампанія жаночай салідарнасці «Рэвалюцыя ружаў» за свабоду ў родах без гвалту

У  Сусветны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын міжнародная кампанія «Рэвалюцыя ружаў» заклікае да флешмобу супраць акушэрскага гвалту.  


Акушэрскі гвалт, абразы або непаважлівае стаўленне ў шпіталях падчас родаў з'яўляюцца рэальнасцю, але паўсюдна адмаўляюцца. Акушэрскі гвалт адбываецца значна часцей, чым лічыцца, але многія жанчыны альбо не гавораць пра гэта, не патрабуюць адказнасці і пераменаў, ці проста не прызнаюць — лічаць яго непазбежнай часткай працэсу родаў. Акушэрскі гвалт — гэта складанае пытанне, які закранае ўсіх нас. Вопыт нараджэння ўплывае на нас усіх.

Гвалтам, пра які распавядаюць жанчыны ў сваіх гісторыях родаў з'яўляюцца: абраза, ігнараванне, грэбаванне, абмежаванне рухаў у родах, выцісканне дзіцяці (забаронены прыём Крыстэллера), сепарацыі з дзіцём і блізкімі людзьмі, зварот у сексісцкай манеры, адсутнасць прыватнасці падчас медыцынскіх, інтымных працэдур або знаходжання ў аголеным выглядзе, амніотамія (пракол каляплодных абалонак) без згоды, стымуляванне родаў супраць волі, кесарава супраць волі жанчыны, эпізіотамія супраць волі і любыя іншыя выпадкі эмацыйнага і фізічнага гвалту.

Неймаверна і недапушчальна, што ўсё гэта адбываецца ў 21 стагоддзі і з'яўляецца замахам на асноўныя правы чалавека: жанчын і дзяцей, іх свабоды і годнасць, і трансцэндэнтны вопыт родаў чалавека.
СААЗ зрабіла заяву аб папярэджанні і ліквідацыі непаважлівага і жорсткага абыходжання з жанчынамі падчас родаў у медыцынскіх установах: «непавазе і  гвалту ў адносінах да жанчын у родах трэба пакласці канец», — прызнае глабальную праблему СААЗ. У заяве адзначаецца неабходнасць укаранення і доўгатэрміновай падтрымкі праграм, накіраваных на паляпшэнне якасці медыцынскай дапамогі маці, з асаблівым акцэнтам на паважлівы зварот, як важнейшы складнік якаснага дагляду.

У гэтым годзе «Рэвалюцыя ружаў» прапануе праявіць салідарнасць і далучыцца да акцыі беларускім жанчынам, іх партнёрам, акушэрам-гінеколагам, перынатальным спецыялістам, усім неабыякавым да гэтай праблемы.

Дзеля гэтага трэба 25 лістапада на 1 дзень змяніць сваю аватарку ў сацыяльных сетках на выяву ружы —  сімвал руху за свабоду ў родах без гвалту і жаночай салідарнасці.

Скапіяваць сімвал ружы, інфармацыю пра акцыю і яе сутнасці, яе сімвалах, і прачытаць падрабязнасці можна на старонцы «Рэвалюцыя руж - Беларусь» у facebook.

Дзяліцеся сваімі гісторыямі і фота-пастамі пра досвед акушэрскага гвалту пад хэштэгам #янарадзілатут #годімовчати #breakthesilence #stopobstetricviolence #rosesrevolution #насилие_в_родах.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: