25 сакавіка будзе Свята Незалежнасці

Апазіцыя вызначылася з назвай і фарматам акцыі 25 сакавіка.

На пасяджэнні Нацыянальнага аргкамітэта па святкаванню Дня Волі 22 студзеня была створана Працоўная група па падрыхтоўцы масавай святочнай акцыі, якая павінна прайсці 25 сакавіка ў цэнтры Мінска. Яе ўзначалілі Яўген Афнагель, Рыгор Кастусёў і Павел Севярынец. Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуку напісаў Максім Вінярскі.

Збор удзельнікаў акцыі, якая атрымала назву «Свята Незалежнасці», запланаваны на плошчы Якуба Коласа. Адтуль шэсце пройдзе да плошчы Свабоды. Завершыцца свята мусіць мітынгам-канцэртам на плошчы Свабоды. 

Заяўка ў Мінгарвыканкам на правядзенне акцыі будзе пададзена раніцай 25 студзеня. З улікам выключнай важнасці юбілею БНР для сучаснай беларускай дзяржаўнасці Аргкамітэт прапануе старшыні Мінгарвыканкаму Андрэю Шорацу і яго намеснікам асабіста прыняць заяўку.

Акрамя таго, Аргкамітэт будзе прапаноўваць уладам правесці святочную акцыю, прысвечаную стагоддзю БНР, разам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: