25 траўня мінчан запрашаюць абмяняць макулатуру на саджанцы

25 траўня (чацвер) актывісты кампаніі «Гарадскі Ляснічы» запрашаюць мінчан, у якіх сабралася шмат старых і непатрэбных падшывак газет, сшыткаў, паперы абмяняць іх на маладыя саджанцы дрэў.
Мерапрыемства адбудзецца 25 траўня з 16.00 да 20.00 па адрасе: пр. Незалежнасці, 37а (задні дворык Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»).

Экалагічныя актывісты запрашаюць гараджан далучыцца да акцыі, зрабіўшы эканомію і збор папяровых рэсурсаў добрай звычкай. На акцыю актывісты падрыхтавалі 550 кедраў, 100 піхт, 10 манчжурскіх арэхаў, 30 лістоўніц, 10 клёнаў, якія можна атрымаць за 5 кг макулатуры.
 
Каб пазбегнуць непаразуменняў, мы будзем абменьваць па прынцыпе 1 чалавек — 1 высадак.
 
Пасадзіць дрэўца можна на сваім лецішчы ці дзе-небудзь за горадам, а вось, каб зрабіць гэта ў межах горада, патрэбны спецыяльны дазвол ад ЖЭС.
 
У мінулым годзе ў рамках акцыі па абмене было сабрана 6 тон макулатуры. Сабраныя сродкі ад здачы макулатуры на перапрацоўку пайшлі на азеляненне сквера «Катоўка» у Сельгаспасёлку ў Мінску.

Паводле urbanforester.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: