$2500 на раскрутку перспектыўнаму стартапу!

Беларускае digital-агенцтва BDCenter абвясціла, што падорыць $ 2500 на раскрутку перспектыўнаму стартапу.

Паводле прагнозаў аналітычнай платформы App Annie, прыбытак сусветнага рынку мабільных прыкладанняў вырасце да $ 139,1 мільярда да 2021 года. Індустрыя мабільных распрацовак у Беларусі параўнальна маладая, але з кожным годам набірае абароты: MSQRD, Viber, Wanna Nails шырока вядомыя за межамі краіны.

Беларускае digital-агенцтва BDCenter адкрывае новы напрамак для прасоўвання мабільных прыкладанняў. У сувязі з гэтым каманда шукае перспектыўныя стартапы, якія займаюцца распрацоўкай прадуктаў для смартфонаў, і лепшаму з іх падорыць $ 2500 на раскрутку.

— На рынку шмат таленавітых маладых каманд, якія ствараюць  вартыя прадукты. Але вельмі часта ім банальна не хапае фінансавання на прасоўванне і добры маркетынг, — падкрэслівае Дырэктар па развіцці бізнесу BDCenter Павел Мухін. — Мы хочам, каб у такіх праектаў была магчымасць прадставіць сваё прыкладанне сусветнай аўдыторыі і гатовы ў гэтым дапамагчы.

Удзельнічаць у адборы можа любы стартап, у якога сфарміравана каманда і ёсць гатовае мабільнае прыкладанне. Заяўкі прымаюцца тут. Дэдлайн: 1 ліпеня 2018, пераможца будзе абвешчаны 10 ліпеня 2018. BDCenter разам з камандай праекта складуць план прасоўвання прадукту, а таксама будуць удзельнічаць у яго распрацоўцы і далейшым развіцці.

BDCenter — мінскае digital-агенцтва, якое спецыялізуецца на інтэрнэт-маркетынгу, PR і кансалтынгу ў сферы Digital. Агенцтва пераважна працуе са стартапамі, IT-кампаніямі і блокчэйн-праектамі.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць