26-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларусі адсвяткавалі ў Нью-Ёрку (фота, відэа)

Учора ў Саборы БАПЦ Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылося святкаванне 26-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларусі.
Падчас святкавання з прамовай — успамінам пра падзеі жніўня 1991 года —  выступіў Зянон Пазьняк. Таксама ён зноў узняў тэму пагрозы беларускай незалежнасці ў выніку расійскіх вайсковых вучэнняў–2017.
У гэты ж час угодкі незалежнасці адзначалі беларусы канадскага Таронта. Яны таксама слухалі прамову Зянона Пазьняка праз скайп.

Далей імпрэзу працягнулі літаратурныя чытанні з удзелам Сяргея Кудзеліча, Аляксандра Сачнёва, Алены Крывецкай і Святланы Казачок. Яны працытавалі патрыятычныя словы Тадэвуша Касцюшкі, Кастуся Каліноўскага, вершы Янкі Купалы і Ларысы Геніюш, — тых хто цягам вякоў набліжаў дзень, калі Беларусь здабудзе ўласную дзяржаўнасць.


Затым з высокамастацкім чытаннем вершаў Янкі Купалы выступіла Галіна Пазьняк.


Яшчэ адной нагодай для свята сталася прэзентацыя кнігі патрыярха беларускай эміграцыі Вітаўта Кіпеля "Беларусы ў ЗША". Гэта другое, дапоўненае выданне манаграфіі, якая ўяўляе сабой падрабязную гісторыю беларускай прысутнасці у ЗША, пачынаючы з XVIII стагоддзя і да нашых дзён.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: