
«Мы хочам паказаць, што па-беларуску размаўляць лёгка, — варта толькі пачаць», — адзначае кіраўнік «Арт Сядзібы» Алесь Снег:
— Многія карыстаюцца беларускай мовай, але калі выходзяць у публічны свет — у крамы, кавярні, забываюцца на гэта, хвалююцца. Мы хочам разбурыць гэта, каб людзі маглі размаўляць па-беларуску ў публічных месцах. Бо адзіная заўвага ад беларусаў многіх, што яны не чуюць беларускай мовы. Яна нібыта ёсць, але яе не чуюць, хоць шмат хто размаўляе па-беларуску. І мы хочам паказаць, што гэты 31 чалавек можа змяніць сябе за месяц.
З больш чым сотні заявак арганізатары абралі трыццаць аднаго ўдзельніка. Сярод іх не толькі беларусы, але і жыхары Польшчы ды Украіны, якія вырашылі палепшыць веданне беларускай мовы.