30 лістапада працягваюць затрымліваць людзей

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі 30 лістапада: затрыманні на мірных сходах і дома, выклікі ў міліцыю, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Паведамляецца, што 30 лістапада зноў затрымалі лекара-неўролага Руслана Бадамшына, які нядаўна вызваліўся пасля адбыцця 15 сутак. Яго затрымалі ў трэці раз.

Раніцай 30 лістапада ў Мінску ў сябе дома затрымалі 27-гадовага Андрэя Макарэвіча. У 6:50 да яго ўварваліся ў кватэру 10 сілавікоў-"касманаўтаў". Усіх паклалі на падлогу. Па папярэдняй інфармацыі, яму ставяць у віну "экстрэмісцкія выказванні ў сацыяльнай сетцы, абразы", але пакуль невядома, каго канкрэтна. У Андрэя дома правялі ператрус, пасля якога вынялі кампутар, тэлефон, сімволіку. Пасля ператрусу хлопца павезлі ў Заводскае РУУС.

Як перадае тэлеграм-канал "Хрысціянская візія", каталіцкага святара Вячаслава Барка з Расонаў выклікалі 30 лістапада ў крымінальны вышук «у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс». Раней яго ўжо выклікалі ў Следчы камітэт у якасці сведкі ў рамках крымінальнага працэсу, а на справе прымусілі даваць пісьмовыя тлумачэнні з нагоды Youtube-каналу, які вядзе святар.



Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40.
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: