31 студзеня зацвердзяць яшчэ адзін смяротны прысуд?

31 студзеня Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб.

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда распавёў праваабарончаму цэнтру "Вясна", што 31 студзеня ў 9.30 судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб.

25 кастрычніка 2019 года Брэсцкі абласны суд — суд першай інстанцыі — асудзіў Віктара Сергіля да смяротнага пакарання. 48-гадовага мужчыну і 26-гадовую Наталлю Колб прызналі вінаватымі ў групавым забойстве заведама малалетняй з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч.2 арт. 139 КК РБ). Жанчыне ж прызначылі 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму — гэта максімум для жанчын у Беларусі,

Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. Аднак у Беларусі апошнія два віды пакарання да жанчын не ўжываюцца.

Гэта быў першы смяротны прысуд у Брэсцкай вобласці за апошнія 10 гадоў.

Трагедыя адбылася ў Лунінцы ў мінулым годзе, нагадваеадзначае spring96.org. Увечары 27 кастрычніка 2018 года бацька дзяўчынкі вярнуўся дадому і знайшоў труп дачкі. У гэты час у кватэры знаходзіліся 25-гадовая маці дзіцяці Наталля і яе 47-гадовы знаёмы Віктар. Абодва былі п'яныя, паведамляў СК. Экспертыза выявіла ў маці 1,6 праміле этылавага спірту ў крыві, у мужчыны — 1,2.

Па версіі абвінавачвання, у той дзень яны «беспадстаўна, з хуліганскіх памкненняў» забілі васьмімесячную дзяўчынку. Злачынства яны здзейснілі з асаблівай жорсткасцю «спосабам, заведама спалучаным з прычыненнем асаблівых пакут». На целе дзіцяці выявілі сляды ад не менш 46 траўматычных уздзеянняў. Паводле інфармацыі TUT.BY, дзіцяці абезгаловілі.

 Паводле spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: