32 самаробныя крыжы ўсталяваныя ў Хайсах

32 самаробныя крыжы ўсталяваныя ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам.  Пра гэта паведаміў Ян Дзяржаўцаў —стваральнік ініцыятывы «Хайсы — Віцебскія Курапаты». 
Абутак расстраляных у Хайсах можна пабачыць на паверхні, пасля таго, як тут пабывалі „чорныя капальнікі”.

Абутак расстраляных у Хайсах можна пабачыць на паверхні, пасля таго, як тут пабывалі „чорныя капальнікі”.

Ян Дзяржаўцаў распавёў:
— 1 кастрычніка мы былі ў Хайсах разам з Сяргеем Каваленкам і Алесем Чахольскім, ушанавалі забітых, усклалі кветкі і запалілі знічкі, фотаздымкі можна пабачыць зараз на фейсбуку ў групе «Хайсы — Віцебскія Курапаты», а крыжоў зараз 32.  


Паводле словаў Яна Дзяржаўцава, Крыжы самаробныя, вышыней 5 і два па 4 метры.

Ставяць крыжы сябры аргкамітэта «Хайсы» за кошт свядомых грамадзян, а таксама за кошт родных, дзядоў якіх расстралялі невядома дзе.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!