52 сутак на ўсіх. Пакаралі сям'ю, затрыманую ўчора на вуліцы Бяды ў Мінску (відэа)

Затрыманні праводзілі невядомыя на прыватных аўтамабілях. А людзі проста запалілі ліхтарыкі, ідучы дадому

Учора ўвечары на вуліцы Бяды ў Мінску адбыліся затрыманні. Невядомыя ў адзенні без апазнавальных знакаў, пад'ехаўшы да ўзбочыны, запіхнулі ў свае легкавікі мясцовых жыхароў. Тыя, як пісалі журналісты, ішлі дадому — і вырашылі запаліць ліхтарыкі на сваіх тэлефонах. Гэтак яны падтрымалі такую ж акцыю салідарнасці, якую людзі зладзілі са сваіх вокнаў.

Сярод затрыманых апынулася цэлая сям'я — Аляксандр Самусёў, яго жонка Анжаліка Грамыкіна і іх дачка Ксенія Самусёва.

Сёння адбыўся суд. Як паведамляе ТГ-канал «Спісы Акрэсціна», усе члены сям'і атрымалі суткі арышту: Аляксандр Самусёў — 20 сутак, Анжаліка Грамыкіна — 15, Ксенія Самусёва — 17. Судзілі іх па двух адміністрацыйных артыкулах — 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы).

Суддзі — Сяргей Шаціла і Марына Фёдарава.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: