544 у сярэднім. Заўзятары фактычна праігнаравалі матчы 1-га тура футбольнага чэмпіяната краіны

Сёння завершыўся першы тур чарговага чэмпіяната Беларусі па футболе. Асаблівых сенсацый не здарылася — мацнейшыя скрозь перамаглі. Але адметнасць заўважылі статыстыкі: гульні наведала зусім малая колькасць гледачоў. 
Фота pressball.by

Фота pressball.by

Ні адзін матч не сабраў на трыбунах нават тысячу заўзятараў — і гэта пры тым, што вясенняга ўзнаўлення футбола звычайна з нецярпеннем чакаюць шматлікія прыхыльнікі самай папулярнай у свеце гульні. Зрэшты, варта адзначыць, што некаторыя каманды праз кепскае надвор'е былі вымушаны гуляць па-за межамі роднага горада. Так, барысаўскі БАТЭ граміў «Слуцк» у Мінску, а рэчыцкі «Спадарожнік» не ад лепшага жыцця гаспадарыў у Гомелі.

Тым не менш матчы амаль усюды прайшлі па-за ўвагай шырокай аудыторыі. Сярэдняя наведвальнасць першага тура склала ўсяго 544 заўзятары на гульні.

Нагадаем, што праз палітычную сітуацыю ў краіне байкот чэмпіянату абвесцілі фанаты 12 каманд з 16.


12.03. «Іслач» (Мінскі раён) — «Славія» (Мазыр) — 1:0 (180 гледачоў; ГОЛ: Глушчанкоў, 88).

13.03. «Энергетык-БДУ» (Мінск) — «Смаргонь» — 3:0 (210; Шкурдзюк, 32, Ар.Васільеў, 77, Вігоўскі, 85). «Рух» (Брэст) — «Гомель» — 1:1 (415; А.Канцавы, 63 — Салавей, 76). «Дынама» (Мінск) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 3:0 (993; Навумаў, 53, Усцінаў, 74-аўтагол, Быкаў, 77). «Шахцёр» (Салігорск) — «Мінск» — 1:0 (800; Дарба, 88).

14.03. «Спадарожнік» (Рэчыца) — «Дынама» (Брэст) — 0:4 (500; Сядзько, 21, з пенальці, Беленькі, 70, Шэсцюк, 75, Журневіч, 86). «Нёман» (Гродна) — «Віцебск» — 0:0 (800). БАТЭ (Барысаў) — «Слуцк» — 3:0 (450; Умараў, 5, Міліч, 57, Скавыш, 84).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: