58-гадовай жанчыне за Марш пенсіянераў прысудзілі 15 сутак

«Народный артыкул» 23.34 цяпер распаўсюджваецца і на пенсіянераў. 

У Мінску пачалі выносіць прысуды пенсіянерам за ўдзел у «несанкцыянаванай масавай акцыі» — Маршы мудрасці, што прайшоў 30 лістапада.

Першай, каго асудзілі за ўдзел у Маршы, стала 58-гадовая Рыма Сярогіна.

Суддзя Кацар з Маскоўскага раёна асудзіў яе на 15 сутак, паведамляе «Наша Ніва». Жанчына была затрыманая на вуліцы Гарадскі Вал.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: