59% беларусаў не вераць у пазітыўныя змены ў краіне

Гэта найгоршы паказнік сярод дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у праграме Еўразвязу «Усходняе партнёрства», адзначае svaboda.org.


Сярод 6 краін, якія ўдзельнічаюць ва Усходнім партнёрстве, з найбольшым песімізмам да станоўчых зменаў у краіне ставяцца беларусы. 59% беларусаў не верыць у пазітыўную будучыню ў Беларусі. Гэта вынікі апытання ў краінах Усходняга партнёрства пад эгідай ЕЗ.

Такое апытанне праводзіцца штогод, і паказчыкі па Беларусі мала змяняюцца. Пра гэта Свабодзе распавёў Андрэй Елісееў, аналітык арганізацыі EAST Center, кіраўнік аддзелу маніторынгу Міжнароднай стратэгічнай сеткі дзеянняў для бяспекі (iSANS).

«У апошнія тры гады па Беларусі найменшы аптымізм сярод усіх краін-удзельніц. Паказальны прыклад Арменіі, дзе быў нізкі ўзровень аптымізму адносна будучыні — 34% ў 2018 годзе. Але ў 2019 — ужо 70%, на гэта відавочна паўплывала аксамітная рэвалюцыя. У Беларусі вялікая паняверка наконт зменаў, што пацвярджаецца і іншымі апытаннямі», — кажа Андрэй Елісееў.

У Азербайджане 68% вераць у пазітыўныя змены, ва Украіне — 45%, у Малдове — 49%, у Грузіі — 59%. У Беларусі толькі 39% вераць у пазітыўныя змены.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: