6 супрацоўнікаў «Белсата» затрыманыя па адміністрацыйным артыкуле 23.5

Пра гэта піша Еўрарадыё са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне.
21 траўня затрыманыя 6 тэхнічных работнікаў тэлеканала «Белсат» у Мінску. Пра гэта паведамляе дзяржканал. У гэты дзень сілавікі прыйшлі ў студыю «Белсата», дзе здымаюцца праграмы «Кожны з нас» і «Хай так».

Вядучая дзяржканала распавяла, што студыя была «нелегальнай» і «нахабству польскіх медыйшчыкаў вырашылі даць бой».

«Белсат» падазраюць у «незаконным вырабе і распаўсюдзе мэдыякантэнту» (арт. 23.5 КоАП. — рэд.). Пры вобшуку, гаворыцца на дзяржТБ, сілавікі знайшлі міліцэйскую форму, а таксама форму супрацоўнікаў МНС і ЖЭСа — маўляў, «канал датычны да маскараду з ражанымі сілавікамі».

«Кожны з нас» — ток-шоу, дзе гавораць пра тое, пра што беларусы звычайна маўчаць. Гасцямі аднаго з апошніх выпускаў праграмы «Кожны з нас» сталі праўладны палітолаг Пётр Пятроўскі і ініцыятар «круглага стала» Юры Васкрасенскі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: