65 базавых на траіх за пікет памяці зніклых палітыкаў

У Гародні прайшоў суд над трыма актывістамі БХД і БСДП. Агулам хлопцы атрымалі 65 базавых велічынь штрафаў.

Падчас акцыі 16 верасня

Падчас акцыі 16 верасня

Трое актывістаў 16 верасня выйшлі на пешаходную Савецкую вуліцу ў Горадні з партрэтамі Завадскага, Ганчара, Красоўскага, Захаранкі ды Карпенкі. Неўзабаве прыехаў бусік з супрацоўнікамі спецслужбаў ў штацкім, якія адвезлі актывістаў у РАУС. Сам пікет трываў літаральна некалькі хвілін.

Суддзя Наталля Козел з Ленінскага суду вынесла прысуд па ч.1 арт. 23.34 АК РБ (“несанкцыянаванае пікетаванне”). Актывіст БСДП Анатоль Мышкевіч і Віталь Мойса атрымалі штрафы – кожнаму па 20 базавых.


Сяргей Верамеенка, гарадзенскі каардынатар БХД, 25 базавых. Апошні, зрэшты, на суд не з’явіўся: па яго нават быў адпраўлены нарад міліцыі, але актывіст апынуўся за мяжой.

Віталь Мойса і Анатоль Мышкевіч

Нагадаем, што ў Горадні гэта быў першы за апошнія 7 год пікет памяці зніклых палітыкаў. Супраць пратэстоўцаў не ўжылі сілу, затое аштрафавалі ажно на 1365 рублёў новымі альбо 13 650 000 па старым курсе.




Падчас акцыі 16 верасня
Віталь Мойса і Анатоль Мышкевіч


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: