70-гадоваму навукоўцу Анатолю Ліцвіновічу далі 10 сутак за бчб-сэрцайкі

Сёння стала вядома, што навукоўцу-этнографу Анатолю Ліцвіновічу, якога ўчора разам з дзвюма малымі дзецьмі забралі ў Фрунзенскае РУУС, прысудзілі 10 сутак арышту. Пра гэта паведаміў сам Ліцвіновіч: яму дазволілі патэлефанаваць родным з Акрэсціна. 
Ілюстрацыйны здымак Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйны здымак Дзмітрыя Дзмітрыева

Нагадаем, жонцы навукоўца Вользе Ліцвіновіч учора недзе а 10-й ранку патэлефанавалі міліцыянты і паведамілі, што мужа забіраюць у РУУС разам з дзецьмі 5 і 7 гадоў.

Прычынай затрымання сталі бчб-сэрцайкі, якія віселі на вокнах кватэры Ліцвіновічаў на першым паверсе яшчэ са жніўня. Да гэтага ніякіх прэтэнзій да ўпрыгожання сям'і не паступала.

— Яны сказалі, што паступіла на нас скарга ад суседзяў. А яшчэ, калі прыходзілі, сказалі, што будуць звяртацца ў аддзел адукацыі, каб у нас забралі дзяцей, бо ў хаце беспарадак.

Дзяцей у Ліцвіновічаў шасцёра: старэйшаму, Алесю, 14 гадоў, ён заканчвае восьмы клас, дачка Ганна заканчвае шосты, Юстына — трэці, Яніна-Кацярына, якую разам з бацькам адвезлі ў РУУС, — першы, яшчэ адной «затрыманай» дачцэ, Марыі-Надзеі, 25 траўня споўнілася 5 гадоў, і малодшай, Зосі, — 2 .

У выніку а 12 гадзіне Вольгу з дзецьмі адпусцілі дахаты. Дзяўчынкі, паводле яе слощ, не спалохаліся і паводзілі сябе добра.

Па стане на 18 гадзін вечара Вользе Ліцвіновіч усё яшчэ не было вядома, што з яе 70-гадовым мужам і ці адпусцяць яго дахаты.

28 траўня ў Фрунзенскім судзе суддзя Ярохіна прысудзіла Анатолю Ліцвіновічу 10 сутак арышту па ч.1 арт. 24.23 КаАП.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: