72-гадовага мінчаніна асудзілі за гвалт у дачыненні да амапаўца

Прысуд — пяць гадоў «дамашняй хіміі».

27 лістапада 2020 года судом Савецкага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Р., 1948 г. н., які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 Крымінальнага кодэкса РБ, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда.

Абвінавачаны Р. у перыяд з 19 гадзін 00 хвілін па 21 гадзіну 00 хвілін 8 верасня 2020, знаходзячыся на праспекце Машэрава ў Мінску ў мэтах перашкоджання законнай дзейнасці супрацоўніка АУС па ахове грамадскага парадку падчас несанкцыянаваных мерапрыемстваў, наўмысна ўжыў гвалт у дачыненні да міліцыянта АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Б., якое выказалася ў наўмысным нанясенні не менш за два ўдары рукой у вобласць твара. Пасля чаго абвінавачаны Р. пры дастаўленні да аўтатранспарту АУС працягнуў аказваць супраціў супрацоўнікам АУС, нанёс не менш аднаго ўдару нагой у вобласць твара пацярпелага Б., прычыніўшы апошняму цялесныя пашкоджанні, што адносяцца да катэгорыі цялесных пашкоджанняў, якія не прывялі да кароткачасовага ўрону здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці.

Абвінавачаны Р. прызнаны вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкоджання яго законнай дзейнасці, і на падставе арт. 364 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 5 гадоў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: