75 гадоў таму адбыўся першы расстрэл вязняў Мінскага гета

75 гадоў таму адбыўся першы расстрэл вязняў Мінскага гета. Гэта была самая першая масавая расправа над габрэямі, якую нацысты зладзілі ў Мінску.
Фота khatyn.by

Фота khatyn.by


Расстрэлы адбываліся на тэрыторыі былой калоніі НКУС, што тады месцілася непадалёк ад Кальварыйскай вуліцы, і доўжыліся да 9 лістапада 1941 года.

Ізраільскія гісторыкі Халакосту зазначаюць, што ў гітлераўцаў так і не атрымалася далучыць беларусаў да масавага забойства габрэяў. Нямала беларусаў, рызыкуючы жыццямі, хавалі габрэяў ад расстрэлаў і дзялілася з імі апошнім, кажа даследчык габрэйскай гісторыі і культуры ў Беларусі Хаім Левіт:

Дарэчы, амерыканцы знайшлі такую паперу ў Рэйхсканцылярыі, у рапарце мясцовага Гестапа з Менску напісана, што немагчыма настроіць мясцовых жыхароў супраць габрэяў. Мясцовае насельніцтва спачувае габрэям, таму схіліць іх да пагрому немагчыма.

Помнік мінскім габрэям, растраляным у лістападзе 1941 г., быў усталяваны толькі ў 2008 годзе. Ён знаходзіцца на рагу вуліц Кальварыйская і Берута.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-11-09 10:25:10
Дублюю свой камент з сайта "Рацыі". Рэдакцыя "НЧ" не звярнула на яго ўвагі, мо хто іншы зверне. Ёсць жа яшчэ чытачы, якім неабыякавая гістарычная праўда...
"У лістападзе 1941 г. "была самая першая масавая расправа над габрэямі, якую нацысты зладзілі ў Менску"? Не зусім так. Чытаем у сведкі тых падзей Гірша Смоляра ў кнізе "Менскае гета" (2002): "Толькі ў жніўні [1941] гета тройчы (14, 25 і 31) зведала масавыя аблавы, учыненыя айнзацкамандамі і атрадамі літоўскіх фашыстаў з спецыяльна вывучанымі сабакамі. З пабоямі і дзікунскімі крыкамі тысячы схопленых габраяў зганяліся на Юбілейную плошчу, і адтуль іх вывозілі - куды?.." Далей Смоляр гаворыць пра масавыя расправы ў Тучынцы".

Больш цікавага на «Новым Часе»: