8 сакавіка ў Беларусі: дзе і якія падарункі дораць часцей за ўсё (інфаграфіка)

Каманда аналітыкаў Picodi.com праверыла статыстыку пошукавых запытаў, звязаных з 8 сакавіка, і даведалася, якія падарункі беларускі атрымліваюць часцей за ўсё і ў якіх гарадах Беларусі ажыятаж перад святам самы высокі.
Сярод пошукавых запытаў, якія разглядалі аналітыкі, былі словы «падарунак», «кветкі», «8 сакавіка», «упрыгажэнні», «парфумерыя» і іншыя, звязаныя са святам. Яны параўналі частату падобных запытаў у сакавіку 2020 года з перыядам красавік-кастрычнік 2020 г. Цікавасць да Міжнароднага жаночага дня ўзрастае ва ўсёй Беларусі, але ў некаторых гарадах да свята рыхтуюцца асабліва старанна.

У выніку апрацоўкі статыстычных даных высветлілі, што самая вялікая зацікаўленасць восьмым сакавіка — у Наваполацку, Гродне і Барысаве. Менавіта ў гэтых гарадах цікавасць да падарункаў у святочны перыяд узрастае на 250%, 213% і 205% адпаведна.

Мінск заняў 8-е месца — рост цікавасці 178%. Замыкаюць рэйтынг Жлобін, Светлагорск і Ліда — тут попыт на падарункі самы нізкі. Мабыць, жыхары гэтых гарадоў хутчэй аддаюць даніну вытокам гэтай падзеі, а не ўспрымаюць 8 сакавіка выключна як свята «вясны, прыгажосці і жаноцкасці».

Акрамя гэтага статыстычныя даныя паказалі, што самым папулярным падарункам з'яўляюцца падарункавыя сертыфікаты — попыт на іх вырас мацней за ўсё ў 6 з 21 горада рэйтынгу. Наступным па папулярнасці падарункам з'яўляюцца духі. У Маладзечна жанчынам часцей за ўсё дораць мяккія цацкі, а ў Наваполацку — цукеркі.

Паводле picodi.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: