80 гадоў таму Менск быў перайменаваны ў Мінск

80 гадоў таму Менск быў перайменаваны ў Мінск. Гэтае рашэнне было прынятае Вярхоўным Саветам рэспублікі на фоне русіфікацыі, якая праводзілася ў савецкай Беларусі, піша «Еўрарадыё».


Менск — гістарычная назва горада. Аднак ужо ў часы Рэчы Паспалітай у польскай мове пачаў выкарыстоўвацца варыянт "Мінск". Тое самае адбывалася ў часы знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. У пачатку 1920-х у савецкай Беларусі сталіца на беларускай мове называлася Менск, а вось на рускай мове — Мінск. Так працягвалася да 29 ліпеня 1939 года.


Чытайце таксама:

БагатаДата 27 ліпеня — 2 жніўня

У пачатку 1990-х Мінскі гарсавет ініцыяваў перайменаванне беларускай сталіцы з Мінска ў Менск. Аднак Вярхоўны Савет Беларусі гэтую ініцыятыву не падтрымаў.


euroradio.fm




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: