81 выпадак заражэння каронавірусам у Беларусі. Урад выдзеліць каля мільёна долараў на барацьбу з яго распаўсюдам

У Беларусі, па дадзеных на 23 сакавіка, 81 выпадак каронавіруса, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Геаграфія захворвання пашырылася. Учора быў выяўлены выпадак у Гомельскай вобласці.

Па дадзеных на 21 сакавіка, у Беларусі было зафіксавана 76 выпадкаў каронавіруса, 15 пацыентаў былі выпісаныя з медыцынскіх устаноў. Атрымліваецца, што за два дні ў краіне выявілі толькі пяць новых выпадкаў. Ужо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 22 пацыента. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік, пасля праведзенага лячэння тэсты — адмоўныя. Яшчэ 59 — знаходзяцца пад медыцынскім кантролем і на лячэнні.

На сённяшні дзень у Беларусі праведзена больш за 21 тысячу тэстаў на COVID-19. Тэставанне праводзіцца з 23 студзеня. Наша краіна ўвайшла ў топ-10 краін свету з найбольшай колькасцю выкананых тэстаў на каронавірус.

Пра першага пацыента з каронавірусам у Беларусі стала вядома 28 лютага. У краіне вызначылі бальніцы, дзе будуць аказваць дапамогу пацыентам з каронавірусам і падазрэннем на яго, прыпыненая планавая шпіталізацыя, зменены правілы працы паліклінік.

Каранцін ва ўстановах адукацыі не ўведзены.

Тым часам урад Беларусі даручыў Мінфіну выдзеліць з бюджэту 2 351 413 рублёў на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каронавірусам COVID-19, паведамляе прэс-служба Саўміна.

Гэтыя грошы будуць выдзелены са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Міністэрства аховы здароўя з гэтай сумы атрымае 1 574 120 рублёў, у тым ліку для Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі — 450 120 рублёў.

Бюджэт Віцебскай вобласці атрымае 143 183 рубля, бюджэт Мінска — 634 110 рублёў.

Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў ад 21 сакавіка 2020 г. № 163.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: