82,5% школ будуць пачынаць у 9:00, але самі школы яшчэ не ў курсе

Міністр адукацыі Ігар Карпенка агучвае Аляксандру Лукашэнку, што з наступнага года 82,5% школ будуць пачынаць заняткі ў 9:00.
Фота: FB.ru

Фота: FB.ru

Яшчэ ў 17,2% школ вучні будуць займацца з 8:30. І толькі 0,3% будуць пачынаць заняткі як і раней, у 8:00.

Глядзім, ці гатовыя для гэтага самі школы і гімназіі.

“Гэта будзе вядома толькі бліжэй да пачатку навучальнага года, бо мы пакуль не ведаем”, ― рэагуюць у 16 гімназіі, дзе навучаюцца ўнучкі Аляксандра Лукашэнкі.

У школе, дзе вучыцца малодшы сын кіраўніка краіны Мікалай, усё яшчэ чакаюць загада з Мінадукацыі.

Мы будзем, як усе школы ў Беларусі. Але пакуль загада з Мінадукацыі няма. Хаця, хутчэй за ўсё, будзем пачынаць у 9:00”.

Раней у Мінадукацыі ініцыявалі скарачэнне перапынкаў, каб навучальны дзень не значна павялічыўся пры пераносе заняткаў.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: