899 рабочых заявілі аб ціску з боку кіраўніцтва пры зборы подпісаў пад лістом прафсаюзаў супраць санкцый

Аб гэтым заявіла Народнае антыкрызіснае кіраванне. Пры гэтым НАК анасуе сустрэчныя крокі.
«Кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда пахваліўся, што 1 130 000 рабочых падпісалі ліст у Міжнародную арганізацыю працы (МАП), у якім выказаліся супраць санкцый ЕС,гаворыцца ў заяве Народнага антыкрызіснага кіравання. — Дадзеныя НАК і супольнасці «Сумленныя людзі» выразна даюць зразумець: многія подпісы атрыманы пад ціскам.

Чаму мы так думаем? Мы сабралі інфармацыю аб тым, як беларусаў прымушалі падпісваць адкрыты ліст Федэрацыі прафсаюзаў. Гэтыя дадзеныя мы атрымалі з дапамогай чат-бота «ЗАВОД» і чат-бота НАК. Што мы даведаліся?

- 899 завадчан паведамілі пра ціск з боку кіраўніцтва;

- у апытанні паўдзельнічалі супрацоўнікі 300 прадпрыемстваў — на 181 з іх былі факты ціску;

- часцей за ўсё за непадпісанне ліста рабочым пагражалі пазбаўленнем прэмій і звальненнямі. На супрацоўнікаў ціснулі псіхалагічна і падманвалі (скажалі сэнс ліста або давалі на подпіс пусты бланк).

Што будзе далей? «Сумленныя людзі» і НАК збяруць доказы ціску ў адзін дакумент і адправяць іх у МАП. А рабочым, якія пацвердзілі ціск, мы разашлем інструкцыі для асабістага звароту ў МАП.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: