9 красавіка 1921 у Турцыі адкрылася консульства БНР

9-га красавіка 1921 года палкоўнік Іван Ермачэнка, былы ад’ютант генерала Врангеля, прызначаны генеральным консулам БНР у Канстантынопалі (цяпер Стамбул, Турэччына).
На фотаздымку консул Іван Ермачэнка з сакратаром.

На фотаздымку консул Іван Ермачэнка з сакратаром.

У сферы адказнасці генеральнага консула знаходзіліся ўсе Балканы. Беларускія консульскія аддзелы былі заснаваныя таксама ў Сербіі і Балгарыі.

Пасля ад’езда Івана Ермачэнкi консульства ўзначалiў Iгар Аўчыннiкаў. Беларускае консульства ў Канстантынопалі прапрацавала да 1923 года.

Інфармацыя пра гэта была апублікавана ў прэсе („Наша думка” №23, 1921).

Інфармацыя пра гэта была апублікавана ў прэсе („Наша думка” №23, 1921).

Архівы консульства цяпер захоўваюцца ў Дзяржаўным Архіве Расійская Федэрацыі (Масква).

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!