9 траўня ў раёне плошчы Перамогі ў Мінску закрыюць рух аўтамабіляў

У сувязі са святочнымі мерапрыемствамі, звязанымі з Днём Перамогі, у цэнтры горада часова закраюць рух, паведамляе сталічная ДАІ.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

9 траўня з 7:00 да завяршэння святочных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў першую палову дня на плошчы Перамогі, уводзіцца часовае абмежаванне руху транспарту, за выключэннем грамадскага, па праспекце Незалежнасці ад вуліц Янкі Купалы да вуліцы Казлова, на вуліцы Захарава ад праспекта Незалежнасці да Першамайскай вуліцы , а таксама на вуліцы Кісялёва ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Чырвонай. З 09:00 рух усіх відаў транспарту цалкам закрыты.


Пры правядзенні вячэрніх мерапрыемстваў з 18:00 па ўказаных участках вуліц зноў закрыюць рух асабістага аўтатранспарту, а з 19:00 — і грамадскага.

Дзяржаўная аўтаінспекцыя настойліва заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху ўстрымацца ад паездак на асабістых аўтамабілях у названы час і для наведвання святочных мерапрыемстваў скарыстацца грамадскім транспартам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: