У Гродна затрымалі дзяўчыну, якая ўдзельнічае ў пратэстах у вясельнай сукенцы

Іна Зайцава — мінчанка, якая ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой — была затрыманая ў Гродне. Пра гэта стала вядома яе мужу, інфармацыю пацвердзілі ў міліцыі, піша TUT.BY.

Фота TUT.BY

У суботу, 31 кастрычніка, Іна Зайцава адправілася ў Гродна з Мінска, каб выказаць падтрымку работнікам прадпрыемства «Гродна-Азот», якія прымаюць удзел у страйку. Аднак пазней яе мужу Андрэю стала вядома, што дзяўчыну затрымалі. Іна паведаміла мужу, што яе пакідаюць у ізалятары да суда, які, як мяркуецца, адбудзецца ў панядзелак.

У гарадской міліцыі пацвердзілі, што Іна Зайцава затрыманая.

— Дзяўчына прыехала на таксі, з яе слоў, спецыяльна, каб падтрымаць рабочых. Цяпер яна дастаўлена ў РАУС. З нагоды яе ўдзелу ў якіх-небудзь мерапрыемствах і таго, што знаходзілася ў салоне транспартнага сродку, праводзіцца праверка, — распавёў кіраўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Іна Зайцава-блогер і мама дваіх дзяцей. Яна стала вядомая як «БЧБ-нявеста», бо з'яўлялася на пратэстных акцыях у вясельнай сукенцы з чырвонай паласой.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: