А як жа «Дарожная карта»? Беларусь і Расія не адменяць роўмінг да канца 2020 года

Адмена роўмінгу паміж абанэнтамі мабільных сетак Беларусі і Расіі, паводле «дарожных картаў», планавалася ў верасні 2020-га, аднак роўмінг паміж краінамі застанецца і ў 2021 годзе.


Роўмінг паміж Расіяй і Беларуссю да канца году не адменяць, бо «ёсць тэхнічныя і фінансавыя праблемы», — паведаміў «РИА Новости» дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота.

Пры гэтым Рапота прызнаў, што працэс не стаіць на месцы, паколькі «цяпер роўмінг ужо працуе па значна зніжаных тарыфах». Ён адзначыў, што спецыялісты глядзяць на тое, як змяненне тарыфаў адаб’ецца на эканоміцы дзвюх дзяржаў.

«Трэба набрацца цярпення менавіта дзеля таго, каб не абрынуць сістэму сувязі. Даводзіцца ўлічваць інтарэсы як абанентаў, так і пастаўшчыкоў паслугі», — растлумачыў Рапота.

Аператары сувязі Беларусі і Расіі з 1 лістапада ў тэставым рэжыме перайшлі на новую тарыфікацыю ў роўмінгу: стаўка знізілася з 30 цэнтаў да 1,5 цэнта за хвіліну. Гэта дазволіла шматкроць знізіць кошт сувязі для кліентаў расійскіх аператараў у Беларусі і наадварот.

Варта адзначыць, што задачу адмены роўмінгу паміж дзвюма краінамі паставілі яшчэ 30 чэрвеня 2017 году. У снежні 2019-га міністры сувязі пацвердзілі ранейшыя намеры сваіх урадаў падпісаннем «дарожнай карты» па гэтым пытанні, але ў прапісаныя ў ёй тэрміны «саюзная дзяржава не ўклалася», а законапраект адхіліла Дзярждума Расіі.

Паводле «Свабоды».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: