«А каб ён яго пацалаваў...» Лявон Вольскі — пра «зарад рашучасці» легендарнага ваенкама Крываносава

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка вельмі ўражаныя гомельскім вайсковым камісарам, які паціснуў руку Лукашэнку, а потым не мыў рукі, каб перадаць іншым вайскоўцам «зарад энэргіі і рашыцельнасці». Песняй пра няўрымслівага палкоўніка дзеліцца «Свабода».

Грышка:

Быў палкоўнік, будзе генерал!

Ён зарад вайскоўцам перадаў.

Саўка:

З Мінска перадаў

У Гомель перадаў.

Зарад энэргіі і рашыцельнасці перадаў.

Грышка:

Прэзідэнт яму руку падаў,

І зарад рукою перадаў.

Саўка:

Узяў ды перадаў,

Чотка перадаў.

Зарад энэргіі і рашыцельнасці перадаў.

Разам:

Вірус кладзе ўсіх падрад,

А з вірусам перадаецца зарад.

Рукі не трэба вам мыць,

Каб гэты зарад, не дай Бог, не згубіць.

Грышка:

А каб ён яго пацалаваў,

Дык зарад бы большы перадаў.

Саўка:

Проста ва сто крат

Большы б быў зарад.

Энэргіі і рашыцельнасці зарад.

Грышка:

Дык няхай падумае ўрад,

Як жа павялічыць той зарад.

Саўка:

Штобы ва сто крат

Большы быў зарад.

Энэргіі і рашыцельнасці зарад.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: