А вы карыстаецеся мовай варожасці?

Ініцыятыва "Журналісты за талерантнасць" выпусціла брашуру, у якой на простых і зразумелых прыкладах распавядаецца аб відах "мовы варожасці".



Апавяданне ў брашуры пачынаецца з надпісу: «Бегемоты - не жывёлы, а незвяры!» Ад чаго «кроў у жылах бегемота закіпела ад крыўды і абурэння», паведамляе ПЦ "Вясна".

Далей сюжэт брашуры-коміксу распавядае аб перыпетыях варожасці бегемотаў і гіпапатамаў, нарастаючай па ўсіх законах драматургіі, якая выліваецца ў люты канфлікт. Стваральнікі брашуры выкарыстоўваюць відавочную аналогію ідэнтычнасці млекакормячых з атрада парнакапытных, якія задумалі варожасць, і адносін паміж людзьмі, дыскрымінуючых іншых па нязначных адрозненнях.

Аўтары казкі Віялета Ермакова і Алег Ражкоў, журналісты і міжнародныя эксперты ў сферы Мовы варожасці, заклікаюць супрацьстаяць мове варожасці (МВ), не звяртаючыся да юрыдычных забаронаў.

«Мова варожасці на бегемотах» адказвае на пытаньні: "Ці можна проста забараніць мову варожасці?", "Чаму я павінен рэагаваць на мову варожасці?", "Што я магу зрабіць?".

Кіраўнік праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» Алег Ражкоў, падкрэслівае:
 «Мова варожасці — гэта складанае комплекснае паняцце, да якога па-рознаму падыходзяць сацыёлагі, праваабаронцы і юрысты. Існуе мноства азначэнняў таго, што ж гэта такое, і ні адно з не універсальнае. У нашай брашуры мы на яркіх прыкладах паспрабавалі сумясціць некалькі падыходаў для таго, каб кожны змог скласці сваё меркаванне пра тое, што такое "мова варожасці" і чаму яна небяспечная для грамадства».

Брашура будзе карысная журналістам і блогерам пры напісанні тэкстаў. Актывісты даведаюцца, як рэагаваць на вербальную агрэсію і спыніць яе. Юрыстаў зацікавіць, дзе тая мяжа, за якой павінна ісці абмежаванне свабоды слова.

Спампаваць брашуру можна ТУТ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-07-15 17:17:47
Cп. Ражкоў быў заўважаны як распавядальнік пра мову варожасці яшчэ ў 2016 г.: http://belisrael.info/?p=8210 За 2 гады такой мовы ў Беларусі менш не стала. Але казка - гэта добра. Пэўна, пачытаю.
  • ВР
  • 2018-07-16 18:37:36
Гіперлінк у канцы артыкула недакладны. Трэба http://spring96.org/be/news/90311 , а не http://spring96.org/be/news/90311%20
  • Максим
  • 2018-07-18 09:16:51
На вашем сайте очень много "мовы варожасти". Русофобия так и прет. Начали бы с себя.
И не думайте, что за вами не следят. Например, я слежу (как гражданский активист).
  • Русяфопь
  • 2018-07-18 09:52:22
>Русофобия так и прет

Как будто что-то плохое :)