А вы ўжо падпісаліся на «Новы Час»?

Шаноўныя чытачы "Новага Часу". Засталося зусім няшмат часу, каб аформіць падпіску на газету з ліпеня і далей.

Падпісацца на пошце можна да 25 чэрвеня, падпіску праз інтэрнэт прымаюць да 20 чэрвеня.

«Новы Час» — адзіная ў краіне штотыднёвая незалежная прынцыпова беларускамоўная газета рэспубліканскага значэння. Мы трымаемся прынцыпаў праўдзівасці і аб’ектыўнасці ў падачы інфармацыі, для нас каштоўныя свабода слова і плюралізм меркаванняў, мы не лабіруем інтарэсы партый, рухаў, арганізацый ці прыватных асоб. Мы працуем сумленна і ў межах журналісцкай этыкі. Мы заўсёды адкрыты для вас — нашых чытачоў. Бо калі ў чытачоў не будзе попыту на аб’ектыўную інфармацыю, не будзе і нас — свабоднай прэсы. Таму мы пішам на грамадска значныя тэмы і распавядаем пра тое, што важна для вас.

Мы ставімся з вялікай адказнасцю да сваёй працы, хаця для тых, хто робіць «Новы Час», гэта больш, чым праца. Гэта частка жыцця. За сваю 16-гадовую гісторыю газета перажывала ўзлёты (і тады ў нас была магчымасць распаўсюджваць папяровую версію выдання бясплатна), узнагароды, страты (тры гады таму гэты свет пакінуў галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль), забарону на распаўсюд, суды… Але пры любым раскладзе газета працягвала выходзіць.

Сёння «Новы Час» — гэта:

— агляд актуальных падзей з усёй краіны і замежжа;
— эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрв’ю;
— змястоўныя палітычныя і эканамічныя матэрыялы;
— аўтарская аналітыка;
— каментарыі экспертаў;
— асвятленне праблем нашых чытачоў;
— захапляльныя гістарычныя і краязнаўчыя матэрыялы;
— найлепшыя ўзоры сучаснай беларускай прозы і паэзіі.

«Новы Час» разам ствараюць сталыя прафесіяналы і маладыя аўтары — менавіта гэта дазваляе выданню захоўваць сур’ёзны ўзровень і адначасова быць дынамічным. Нам ёсць куды расці і развівацца, ёсць жаданне станавіцца яшчэ лепшымі, але без вас, нашых чытачоў, без вашай падтрымкі гэта немагчыма.

Мы звяртаемся да вас з заклікам не толькі чытаць «Новы Час» анлайн, але і падпісацца на папяровую версію газеты. Гэта дасць вам магчымасць атрымліваць свежы нумар яшчэ да таго, як ён з’явіцца ў шапіках, першымі чытаць нашы эксклюзіўныя аўтарскія матэрыялы перад іх публікацыяй на сайце, а таксама спрычыніцца да фундацыі незалежнага выдання. Апроч таго вы дапаможаце зменшыць інфармацыйны вакуум для тых, хто не мае доступу да аб’ектыўных навін, бо знаходзіцца ў зняволенні. Для такіх людзей атрымліваць штотыдзень газету — як рабіць глыток свежага паветра.

Аформіць падпіску на «Новы Час» можна праз інтэрнэт, у аддзяленнях «Белпошты», пры дапамозе плацёжна-даведачных тэрміналаў. Таксама можна зрабіць заяўку ў любым аддзяленні паштовай сувязі на афармленне падпіскі паштальёнам у вас дома на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Падпісны індэкс «Новага Часу» — 63279, кошт падпіскі: на 1 месяц — 3 рублі 4 капейкі, на адзін квартал — 9 рублёў 12 капеек, на паўгоддзе — 18 рублёў 24 капейкі. Падпішыцеся самі, прапануйце падпісацца суседзям і сябрам, бацькам!

Падтрымайце незалежную прэсу. Будзьма разам! Будзьма з «Новым Часам»!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: