А1 зробіць пераразлік платы за інтэрнэт у перыяд блакіроўкі

У сувязі са складанасцямі з доступам да некаторых сэрвісаў праз мабільны і фіксаваны інтэрнэт па незалежных ад кампаніі прычынах, кіраўніцтвам А1 прынята рашэнне аб правядзенні карэкціровак абаненцкіх плат абанентам мабільнай сувязі, а таксама кліентам хатняга інтэрнэту і тэлебачання за трое сутак у перыяд з 9 жніўня па 11 жніўня ўключна, паведамляецца на сайце кампаніі


Абанентам мабільнай сувязі, якія карыстаюцца тарыфамі, у абаненцкую плату якіх разам з галасавымі сэрвісамі ўключаны пакет інтэрнэт-трафіку, будзе прадастаўлена кампенсацыя:

  • на тарыфных планах з аб'ёмам уключанага трафіку ад 500 МБ да 9 ГБ — у памеры 30% штодзённай абаненцкай платы за кожны дзень адсутнасці сэрвісу;
  • на тарыфных планах з аб'ёмам уключанага трафіку ад 10 ГБ — у памеры 50% штодзённай абаненцкай платы за кожны дзень адсутнасці сэрвісу;
  • абанентам мабільнага інтэрнэту, якія карыстаюцца тарыфамі / платнымі Інтэрнэт-пакетамі, уключаючы роўмінг-пакеты, у абаненцкую плату / кошт пакетаў якіх уключаны толькі інтэрнэт-трафік, незалежна ад аб'ёму і хуткасці, будзе прадастаўлена кампенсацыя ў памеры 100% ад штодзённай абаненцкай платы / кошту пакета за кожны дзень адсутнасці сэрвісу.

Карэкціроўкі не будуць рабіць абанентам, чые тарыфныя планы не ўключаюць паслугу перадачы даных, а таксама з уключаным пакетам інтэрнэт-трафіку менш за 500 МБ.

Абанентам хатняга інтэрнэту і тэлебачання VOKA будзе прадастаўлена кампенсацыя:

  • на тарыфных планах хатняга Інтэрнэту без уключанага відэасэрвісу VOKA — у памеры 100% штодзённай абаненцкай платы за кожны дзень адсутнасці сэрвісу;
  • на тарыфных планах хатняга інтэрнэту, у абаненцкую плату якіх уключаны Відэасэрвіс VOKA — у памеры 50% штодзённай абаненцкай платы за кожны дзень адсутнасці сэрвісу.

Карэкціроўкі будуць праводзіцца аўтаматычна шляхам залічэння грошай на баланс, пачынаючы з 16 жніўня, пра што абаненты атрымаюць адпаведныя паведамленні.


 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: