«А1гарод» на вышыні: на даху галаўнога офіса А1 высадзілі гародніну, ягады і зеляніну

16 красавіка на даху галаўнога офіса А1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 у самым цэнтры Мінска адкрылі агарод. Праектам «А1гарод» кампанія працягнула працу над развіццём свайго «зялёнага офіса» ў рамках экалагічнага кірунку ў сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

Даглядаць агарод будзе садоўнік, але пры жаданні любы супрацоўнік А1 таксама зможа дапамагчы яму. Ужо праз некалькі месяцаў там вырасце салата, перцы, укроп, мята, суніцы і многае іншае. Што з усім гэтым рабіць, вырашыць анлайн-галасаванне, запушчанае ўнутры кампаніі.

«З 2020 года адным з прыярытэтных кірункаў у сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці А1 стала экалогія, і таму мы вырашылі змяніць нашу працоўную прастору і рэалізаваць там канцэпцыю «зялёнага офіса». Для гэтага большая частка ўнутранай дакументацыі была пераведзеная ў лічбавы фармат, з'явіліся спецыяльныя кантэйнеры для раздзельнага збору і сарціроўкі смецця, пачалося скарачэнне карпаратыўнага аўтапарка. А дзякуючы праекту "А1гарод" зялёным стаў не толькі наш офіс, але нават дах будынка, у якім ён размешчаны», — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.

Нягледзячы на тое, што агарод знаходзіцца ў незвычайным месцы ў цэнтры горада, на ўраджай гэта ніяк не паўплывае: размяшчэнне, непрадказальнасць надвор'я і чысціня паветра — усё гэта было прадугледжана яшчэ на стадыі распрацоўкі праекта. Цяжкія металы ад выхлапных газаў канцэнтруюцца на ўзроўні трэцяга паверха, а агарод знаходзіцца на дзясятым, куды шкодныя злучэнні і пыл ужо не даходзяць. Для раслін закуплены сертыфікаваны грунт, а для паліву будзе выкарыстана ачышчаная пітная вада.
Спецыяльна для таго, каб нават у нефармальнай камунікацыі супрацоўнікі А1 маглі абменьвацца ўражаннямі ад усіх «зялёных» актыўнасцей у офісе, кампанія выпусціла тэматычны экасцікерпак для Telegram. Любы ахвотны таксама можа бясплатна спампаваць яго тут.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: