ААЦ хочуць надзяліць правам адключаць інтэрнэт

На адкрыцці вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў быў прадстаўлены праект паправак у закон «Аб электрасувязі». Ён сярод іншага узаконьвае адключэнне інтэрнэту па рашэнні ААЦ.
Так, праектам закона прапануецца надзяліць Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце РБ правам прымаць рашэнні аб прыпыненні або абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, якія ўваходзяць у іх, у вызначаных законапраектам выпадках, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Аператарам прыйдзецца выконваць указанні ААЦ, за страты карыстальнікам адказнасці не будзе.

Прэс-служба Палаты прадстаўнікоў:

«Устанаўліваецца, што невыкананне аператарамі электрасувязі патрабаванняў ААЦ, якія змяшчаюцца ў прымаемых у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі» рашэннях, прызнаецца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні ў галіне сувязі. Адначасова замацоўваецца, што да аператараў электрасувязі не прымяняюцца меры, прадугледжаныя заканадаўствам аб ліцэнзаванні за невыкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, калі такія парушэнні ўзніклі ў выніку прыняцця названых рашэнняў.

Таксама вызначаецца, што прыпыненне або абмежаванне функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, якія ўваходзяць у іх, па рашэнні ААЦ не з'яўляецца падставай для ўзнікнення адказнасці аператара электрасувязі за страты, прычыненыя карыстальнікам паслуг электрасувязі ў выніку такіх дзеянняў».

Цяпер закон «Аб электрасувязі» дазваляе прыпыняць або абмяжоўваць доступ да сувязі і інтэрнэту ў Беларусі толькі «пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, увядзенні надзвычайнага або ваеннага становішча».


Паводле dev.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: