Абаронцаў Курапатаў пакаралі арыштамі

Сёння ў судзе Савецкага раёна пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі ўдзельнікаў Курапацкай Варты Рыгора Асаулу, Віктара Шапуцьку і Ганну Шапуцьку.
Злева направа: Ганна Шапуцька, Рыгор Асаула; Віктар Шапуцька на Курапацкай варце. Фота з фэйсбука Ганны Шапуцькі

Злева направа: Ганна Шапуцька, Рыгор Асаула; Віктар Шапуцька на Курапацкай варце. Фота з фэйсбука Ганны Шапуцькі

Працэс Рыгора Асаулы пачаўся сёння аб 11.45. Актывіста судзілі па ч.1 арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і арт. 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) КаАП. Рыгор Асаула атрымаў 10 сутак арышту ад суддзі Жуковіч.

У 12.00 распачаўся працэс над Віктарам Шапуцькам. На яго былі складзеныя пратаколы па аналагічных, што і ў Рыгора Асаулы, артыкулах. Але падчас пасяджэння абвінавачванне па арт. 23.4 знялі. Тым не менш суддзя Фёдарава прысудзіла Віктару Шапуцьку 12 сутак арышту.

Таксама апоўдні пачаўся суд над Ганнай Шапуцька па тых жа самых артыкулах. Ён працягнуўся пасля абеду. У выніку актывістка атрымала самае жорсткае пакаранне — 15 сутак адміністрацыйнага арышту ад суддзі Шаціла.
 
Нагадаем, абаронцаў Курапатаў затрымалі ў суботу, 31 кастрычніка, падчас Варты каля рэстарана «Поедем поедим». Як паведаміла тады дачка Ганны і Віктара Шапуцькаў Таццяна, «за бел-чырвона-белы сцяг». Двое сутак не ўдавалася даведацца, дзе знаходзяцца затрыманыя. Толькі сёння яны знайшліся ў ЦІП на Акрэсціна.

Варта абароны Курапатаў трывае ўжо трэці год. Актывісты дамагаюцца закрыцця незаконна пабудаванага ў ахоўнай зоне мемарыяла Курапаты рэстарана «Поедем поедим». 

Таксама адміністрацыйны арышт цяпер адбывае яшчэ адзін актывіст Курапацкай варты Зміцер Дашкевіч.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец, які трымаў Варту па серадах, цяпер знаходзіцца ў СІЗА № 1 у якасці падазраванага па крымінальным артыкуле.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: