Абаронцу Курапатаў з ДЦП аштрафавалі на 3 базавыя

Учора, 19 верасня, у судзе Мінскага раёна суддзя Новікава аштрафавала актывіста Курапацкай варты Рыгора Сасева на тры базавыя (76,5 рублёў).
Рыгор Сасеў

Рыгор Сасеў

У Рыгора Сасева інваліднасць другой групы (ДЦП). Актывіста судзілі за нібыта наўмыснае прычыненне шкоды машыне, якая ехала ў рэстаран «Поедем поедим». Сцвярджалася, што Рыгор падрапаў машыну Land-Rover папяровай улёткай пра Курапаты, якую трымаў у руцэ і працягваў кіроўцу аўтамабіля.

Чытайце таксама: Абаронца Курапатаў шукае працу і хоча стварыць сайт знаёмстваў для людзей з інваліднасцю


Як сцвярджае грамадская актывістка Ганна Шапуцька, паглядзець на драпіну сведкам здарэння не далі, панятых не было, экспертыза не праводзілася. Па словах актывісткі, на запісе з відэакамер, што дэманстравалі ў судзе, было бачна, як машына едзе на Рыгора, не спыняючыся. Хлопец трымае ўлётку і праводзіць ёй па лабавым шкле машыны, у той час як драпіна чамусьці аказалася на корпусе машыны.

Справу супраць Рыгора Сасева ініцыяваў былы міліцыянт, цяпер дырэктар фірмы «Солвендо» Сяргей Федарчук

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!