Абаронцы Курапатаў гатовыя сустрэцца з уладальнікам «Поедем поедим»

На пасяджэнні, што адбылося ў Мінску 24 чэрвеня, абаронцы Курапатаў выпрацавалі адзіную пазіцыю.

Абаронцы Курапатаў заявілі аб гатоўнасці сустрэцца з уладальнікамі рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Поедем поедим” 27 чэрвеня а 10.00 на пляцоўцы інтэрнэт-парталу TUT.BY.

Узгодненая пазіцыя абаронцаў Курапатаў уключае тры пункты :

1. Спыненне працы рэстарацыі “Поедем поедим”.

2. Незалежнае грамадскае расследаванне абставінаў будаўніцтва рэстарацыі з удзелам усіх зацікаўленых бакоў.

3. Непрымальнасць выкупу рэстарацыі грамадскасцю. 

Сярод падпісантаў узгодненай пазіцыі — Зміцер Дашкевіч (ад Маладога Фронту), Рыгор Кастусёў (ад Партыі БНФ), Алег Корбан (ад грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” ), Вольга Мікалайчык (ад грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”), Эдуард Пальчыс (ад беларускіх блогераў), Павел Севярынец (ад партыі БХД), Вячаслаў Сіўчык (ад Руху салідарнасці “Разам”), Ганна Шапуцька (ад грамадскай ініцыятывы “За ўратаванне мемарыялу Курапаты”) і аўтар гэтага артыкулу (ад грамадзянскай ініцыятывы “Эксперты ў абарону Курапатаў”).

Трэба мець на ўвазе, што кіраўніцтва КХП-БНФ вырашыла выступіць з асобнай заявай.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-06-25 11:04:45
Не разумею, што значыць "ад блогераў"? Недзе сабралася тысяча або хоць сотня беларускіх блогераў, упаўнаважыла Э. П. падпісаць заяву ад іх імя - я нешта прапусціў?
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-25 13:24:15
"Эксперты ў абарону Курапатаў”. А я з сялян. Мае продкі былі не экспердамі, а сялянамі. І вось аднойчы Мінгарвыканам даў мне зямлю ў гістарычнай частцы горада на Камсамольскай, і каб ажыццяваіць праект забудовы трэба было сабраць попісы-адабрамсы суседзяў, мяўляў, яны не супраць. Суседзі майго праекту звычайныя дзяржаўныя і не дзяржаўныя фірмы. Ўсе падпісалі, акрамя адной мастэрні б-ч-б мастака, які заходіў па металічнай лісвіцы на другі паверх у пакой-майстэрню. Па праекту лесвіца перараблялася, заставалася лесвіцай толькі сучаснага выгляду і мастаку трэ было падчас будаўніцтва часова пабыць у інш месцы, якое я яму прапанаваў. Ён не пагаджаўся і адзіны з усіх суседзяў спрабаваў нешта з мяне выцягнуць. Я зайшоў з інш боку і подпіс б-ч-б мастака атрымаў.

Гэта байка да таго, што АБАРОНЦЫ і ЭКСПЕРДЫ займаюцца той жа справай. Наверное ідет становеніе белорусского гражданского общества незалежнай Беларуси. Пусть будет так.