Абаронцы Курапатаў схадзілі ў Міністэрства культуры

Абаронцаў Курапатаў запрасілі ў Міністэрства культуры зранку 20 чэрвеня, каб абмеркаваць сітуацыю з адкрыццём рэстарацыі «Поедем поедим» за 50 метраў ад месца пахавання дзясяткаў тысяч забітых у час сталінскіх рэпрэсій, перадае Радыё Свабода.
Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

Але ў Мінкульце абаронцы «адчулі бюракратычны лёд», сказаў сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец.

«Чыноўнікі разгубленыя, яны не ведаюць, што рабіць, — заявіў ён журналістам пасля сустрэчы. — Алясандр Яцко, намеснік міністра, нічога па факце не сказаў, ці будзе рабіць Міністэрства культуры штосьці ў сітуацыі з Курапатамі».

Астатнія прысутныя на сустрэчы, у тым ліку Ганна Шапуцька і Уладзімір Раманоўскі, пагаджаліся з пазіцыяй сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

На думку Севярынца, абаронцаў выклікалі ў міністэрства, проста каб «паказаць, што яны нейкім чынам удзельнічаюць», але на самай справе толькі спасылаліся на бюракратычныя працэдуры і юрыдычныя дэталі. На яго думку, чыноўнікі «адчуваюць адказнасць за карупцыйную схему, праведзеную праз Міністэрства культуры, і баяцца, што гэта ўсё выплыве», бо чыноўнікі «не бескаштоўна дазваляюць рэзаць ахоўныя зоны і будаваць там аб’екты».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-06-20 11:52:27
"Незаконная, як выглядае (не бачыў я ўсіх дакументаў, толькі некаторыя), абрэзка ахоўных зон ля гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі ў 2014 г. мусіла б стаць прадметам адмысловага расследавання, у тым ліку і парламенцкага. Чыноўнікі, якія выдавалі дазволы на «Поедем поедим», апрыёры вінаватыя зусім не менш, чым рэстаратары, што надоечы зрабіліся, фактычна, «казламі адпушчэння»... Па-ранейшаму лічу, што, калі рэстаранны комплекс (або яго частка, як прапаноўваў Аркадзь Ізраілевіч) не ператворыцца ў музей, то трэба дабівацца пабудовы плота або сцяны паміж абшарамі рэстарана і некропаля, каб да наведвальнікаў Курапацкага лесу не даносіліся лішнія гукі, пахі etc." http://belisrael.info/?p=15532
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-20 12:12:43
А яшчэ ля таго плота трэ паставіць спецыяльны фільтар, які будзе адсочваць ЛІШНІЯ ГУКІ і ПАХІ ды не дапусціць іх у Курапаты. Я чуў, што такі спецфільтар можна купіць усяго за наццаць мільёнаў шэкуляў у Ізраілі. Праўда потым прыйдзецца тамака ж купляць яго штомесяц. Бо ён, нажаль, нявечны.
  • Mikola
  • 2018-06-20 12:27:46
Ніякага плата! Ніякага рэстарана-забаўляльнага комплексу! Сталіністы і іхнія вы@лядкі маюць права прыйсьці на гэтае сьвятое месца толькі для пакаяньня!
  • ВР
  • 2018-06-20 12:55:33
Mikola, а калі рэстаран будзе перапрафіляваны, і там не будзе забаўляльнасці?
Вы апелюеце да эмоцый, я спрабую прапанаваць кампраміс. З улікам таго, што бізнэсоўцы - такія ж людзі, як мы з Вамі, і не абавязаныя адмаўляцца ад сваёй маёмасці, пакуль няма рашэння суда.
  • Мikola
  • 2018-06-21 09:42:39
Я ня супраць перапрафіляваньня - у навуковую або культурную ўстанову. Але лепш, каб тут быў мемарыяльны комплекс.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-21 10:33:58
Тады папісаць наведвальнікі мемарыялу будуць хадзіць у вашу навуковую або культурную ўстанову. Ёсць нешта агульнага ў вас Мікола з змагаром ВР. Шмат чаго агульнага.

(1) Мемарыял ахвярам 1937-44, у тым ліку ахврам часоў сталіншчыны, нацыўму і беларускіх бел-чырвона-белых паліцаяў, якія сумарна знішчылі траціну нашага народу.
(2) Тое што сёння завецца рэстаран будзе месцам дзе можна папісаць наведвальнікам мемарыялу, купіць сувеніры + папіць вады, соку ды з'есці булачку са смакам.

Вось такое перапрафіляваньне.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-21 14:07:19
Мікола,
Тады папісаць наведвальнікі мемарыялу будуць хадзіць у вашу навуковую або культурную ўстанову.

(1) Мемарыял ахвярам 1937-44, у тым ліку ахврам часоў сталіншчыны, часоў нацызму і ахврам часоў беларускіх бел-чырвона-белых паліцаяў, якія сумарна знішчылі траціну нашага народу.
(2) Тое што сёння завецца рэстаран будзе месцам дзе можна папісаць наведвальнікам мемарыялу, купіць сувеніры + папіць вады, соку ды з'есці булачку са смакам.
Вось такое перапрафіляваньне.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-22 11:01:35
Я чуў, што ў вас там нейкая атамная станцыя ў хуткім часе запусціцца, дый аўтакары на электрычным ходзе збіраецеся вырабляць. Ну дык вось невялічкія электра-шатлы пусьціце між гэтай існай забудовай і будучым мемарыялам.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-20 18:02:43
Відаць сур'ёзны змагар Мікола. Бо ён дакладна ведае хто спіць вечным сном у Курапатах. А вось я ня ведаю. Бо са мной б-ч-б прапаганда не каціць. Таму яшчэ раз прапаную зоабіць у Курапатах мемарыял у памяць ахвяраў злачынстваў 1937-44г.г. у часы сталіншчыны, нацызму і беларускіх паліцаяў, якія як вядома змагаліся супраць беларусаў пад сьвятым бел-чырвона-белым сцягам, пад якім у 1988 на Дзяды ішоў Зянон Пазьняк да Курапатаў.

Вось вам і кампраміс. Бо такога мемарыялу на Беларусі няма.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: