АБФФ прыпыніла юніёрскае і юнацкае першынство па футболе

Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» прыняла рашэнне прыпыніць правядзенне юніёрскага і юнацкага першынстваў краіны па футболе. Яны прыпыненыя па рэкамендацыі Мінспорту да далейшага паведамлення.
АБФФ таксама перанесла пачатак моладзевага першынства Беларусі па футболе сярод дзяўчат. Пра яго старт будзе паведамлена дадаткова, паведамляецца на сайце асацыяцыі.

Беларусь пакуль застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе працягваецца рэгулярны дарослы чэмпіянат аб футболе. Правы на яго трансляцыю ўжо закуплены замежнымі тэлекампаніямі, а ў беларускіх клубаў з’явіліся фанаты па ўсім свеце.

Паводле reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: