Абітурыенты змогуць выпраўляць у два разы больш памылак на ЦТ

Абітурыенты пры здачы цэнтралізаванага тэсціравання змогуць выправіць чатыры памылкі. Адпаведную пастанову Савета Міністраў Беларусі ад 9 чэрвеня 2021 г. № 316 апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Таксама гэты дакумент уносіць змены ў паняцці «база даных абітурыентаў» і парадак выдачы сертыфіката.

З істотнага: сертыфікат ЦТ зараз не атрымаеш, калі не маеш атэстата або дыплома аб адукацыі.

Установам адукацыі, на базе якіх праводзіцца ЦТ, неабходна прадастаўляць у Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў схемы нумарацыі месцаў для абітурыентаў у аўдыторыі з указаннем іх колькасці ў кожнай. Удакладнілі і патрабаванні да аўдыторый, у якіх плануецца правядзенне тэставання.

Акрамя гэтага, цяпер у выпадку, калі абітурыент не можа па ўважлівай прычыне самастойна падаць на рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ дакументы, гэта могуць зрабіць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў.

Нагадаем, ЦТ стартуе ў Беларусі з 16 чэрвеня — у гэты дзень абітурыенты будуць здаваць тэсты па беларускай мове. Завершыцца яно 8 ліпеня выпрабаваннем па сусветнай гісторыі.

Пропускі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні сёлета будуць выдаваць да 15 чэрвеня.


nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: